Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

ШКОЛЬНЫ СТАНДАРТ111111

Дата: 30 августа в 17:02

Дадатак 1

да Палажэння

аб установе агульнай

сярэдняй адукацыі

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

15.04.2025 № 72)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа №29

г. Гомеля»

________________Л.М.Гайдукова

___ ______________ 20__ г.

ШКОЛЬНЫ СТАНДАРТ

Дзяржаўнай установы адукацыi

«Сярэдняя школа №29 г. Гомеля»

1. Сапраўдны школьны стандарт распрацаваны на падставе Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322.

2.Функцыянаванне дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа №29 г. Гомеля» (далей – Установа) забяспечваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

3. Установа самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, падборы і расстаноўцы кадраў, распрацоўцы і прыняцці лакальных прававых актаў, іншай дзейнасці ў межах, устаноўленых актамі заканадаўства і яе статутам. Лакальныя прававыя акты Установы не супярэчаць актам заканадаўства.

4. Установа (у залежнасці ад віду, месца размяшчэння і ў адпаведнасці з актамі заканадаўства):

4.1. рэалізоўвае адукацыйную праграму (пачатковай адукацыі, або адукацыйную праграму пачатковай адукацыі і адукацыйную праграму базавай адукацыі, або адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі і адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, або адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі).

4.2. мае права:

рэалізоўваць адукацыйную праграму (дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйную праграму

прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйную праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын, праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні);

ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні агульнай сярэдняй адукацыі;

размяшчаць у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце звесткі аб персанальным складзе педагагічных работнікаў (пасада служачага, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), узровень адукацыі, кваліфікацыі, звесткі аб наяўнасці вучонай ступені, вучонага звання, а таксама пры згодзе названых асоб і іншыя звесткіпра іх);

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакумента аб адукацыі (пасведчання аб агульнай базавай адукацыі) шляхам накіравання запыту ў Міністэрства адукацыі аб пацвярджэнні факта яго выдачы ў выпадку ўзнікнення сумненняў у сапраўднасці дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў Рэспубліцы Беларусь, пры прыёме (залічэнні) асобы для атрымання сярэдняй адукацыі;

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый; ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

5. Установа забяспечвае:

якасць адукацыі;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;

стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы ў будынку і на яе тэрыторыі (прапускны рэжым, пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання вучнямі, іншыя меры);

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама па іх запыце – з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

распрацоўку з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, парадку атрымання законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

6. Ва Установе не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама стварэнне, ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

7. Выкарыстанне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі метадаў і сродкаў навучання і выхавання, адукацыйных тэхналогій, якія наносяць шкоду фізічнаму або псіхічнаму здароўю навучэнцаў, не дапускаецца.

8. Пры рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта забяспечваецца захаванне правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу, прадстаўленне і атрыманне адукацыі, узровень і якасць якой не могуць быць ніжэйшыя за патрабаванні, устаноўленыя адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі.

9. Ва Установе створаны ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу:

вучэбна-метадычнае забеспячэнне;

кадравае забеспячэнне;

матэрыяльна-тэхнічная база.

10. Кадравыя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе прадугледжваюць:

укамплектаванасць педагагічнымі і іншымі работнікамі ў адпаведнасці са штатным раскладам;

наяўнасць службовых (рабочых) інструкцый педагагічных, кіруючых і іншых работнікаў;

забеспячэнне павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў;

правядзенне атэстацыі педагагічных работнікаў.

11. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць:

11.1. засваенне зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

11.2. стварэнне ўмоў для актывізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, задавальнення іх індывідуальных адукацыйных запытаў, развіцця творчых здольнасцей, уключэння ў праектную, даследчую дзейнасць, іншыя віды сацыяльна значнай дзейнасці;

11.3. эфектыўнае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

11.4. укараненне электронных сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца:

педагагічнымі работнікамі пры арганізацыі, ажыццяўленні і аналізе вынікаў адукацыйнага працэсу;

навучэнцамі на вучэбных занятках (занятках), пры выкананні дамашніх заданняў, у вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці;

законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў як удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

12. Установа мае:

памяшканні, кабінеты, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання і выхавання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам;

памяшканне медыцынскага прызначэння;

памяшканні для арганізацыі харчавання навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы, абсталяваныя ў адпаведнасці са спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

іншую маёмасць у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.

13. Ва Установе выконваюцца патрабаванні актаў заканадаўства да:

санітарна-гігіенічнага забеспячэння;

пажарнай бяспекі;

транспартнага забеспячэння навучэнцаў;

арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі вулічна-дарожнай сеткі і тэхнічных сродкаў, арганізацыі дарожнага руху ў месцах размяшчэння Установы;

арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі фізкультурна-спартыўных збудаванняў, спартыўнага інвентару і абсталявання;

устаноўленага тэрміну і неабходнага аб’ёму бягучага і капітальнага рамонту.

14. Забараняюцца дзеянні (бяздзеянне), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.

15. Педагагічныя работнікі Установы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

забеспячэнне ўмоў для аховы жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці;

удзел у кіраванні Установай;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю выдаткаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры;

бясплатную перавозку да месца працы (да ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі) і назад транспартам агульнага карыстання, якія забяспечваюць прыбыццё педагагічнага работніка да пачатку яго працоўнага дня да месца працы і назад.

16. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:

удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

арганізоўваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;

добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;

фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;

быць сумленнымі, шчырымі, справядлівымі і адкрытымі для зносін;

праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

у межах заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;

выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

17. Педагагічныя работнікі Установы не маюць права аказваць платныя кансультацыйныя паслугі па асобных вучэбных прадметах, модулях, тэмах, у тым ліку дапамогу ў падрыхтоўцы да ўступных іспытаў (рэпетытарства), навучэнцам, калі гэта прыводзіць да канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.

18. Педагагічным работнікам Установы забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для пабуджэння навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.

19. Навучэнцы Установы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця, стану здароўя і пазнавальных магчымасцей;

атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 149;

павагу сваёй чалавечай годнасці, абарону ад фізічнага і (або) псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага або абразлівага абыходжання, знявагі;

ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

карыстанне падручнікамі (вучэбнымі дапаможнікамі) у адпаведнасці з заканадаўствам;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай і фізкультурна-спартыўнай базай Установы;

удзел у кіраванні Установай;

адпачынак на перапынках, аздараўленне падчас канікулаў;

стварэнне спрыяльных умоў для самаадукацыі;

аб’ектыўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці;

захаванне месца ва Установе ў выпадку накіравання для навучання і лячэння ў санаторную школу-інтэрнат;

вывучэнне зместу вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе» ў адпаведнасці з групай здароўя;

наведванне стымулюючых і (або) падтрымліваючых заняткаў;

выбар факультатыўных заняткаў у межах устаноўленай вучэбным планам Установы колькасці гадзін факультатыўных заняткаў і з улікам максімальнага дапушчальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі на аднаго

навучэнца на тыдзень, устаноўленай спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам Установы;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын;

атрыманне харчавання ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых мерапрыемствах;

заахвочванне да поспехаў у вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

удзел у органах вучнёўскага самакіравання ва Установе;

абарону ад любых супрацьпраўных замахаў.

20. Навучэнцы Установы абавязаны:

праяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі;

актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці Установы;

добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхавання, развіцця сваіх здольнасцей;

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

паважліва ставіцца да членаў сваёй сям’і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні прылад сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы;

падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы;

клапаціцца аб сваім здароўі і здароўі іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, паважліва ставіцца да іх нацыянальных і рэлігійных пачуццяў;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы, падтрымліваць чысціню і парадак ва Установе і на яе тэрыторыі.

21. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, інфармацыяй аб наяўнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначаецца кіраўніком Установы з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў.

22. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў Установы абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць;

падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей;

садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці;

прытрымлівацца этычных прынцыпаў і правіл паводзін, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці.

23. Меры дысцыплінарнай адказнасці, умовы і парадак іх прымянення ў адносінах да навучэнцаў Установы вызначаюцца згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.